Спадчына: Мазурук Ілля Паўлавіч
Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:14
20 ліпеня 2016 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Іллі Паўлавіча Мазурука (1906–1989), ваеннага дзеяча, лётчыка, ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1937), заслужанага палярнага лётчыка
Ілля Паўлавіч Мазурук нарадзіўся 20 ліпеня 1906 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст) у рабочай беларускай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я Мазурукоў апынулася ў Расіі.
Пасля заканчэння сямігадовай школы Ілля Мазурук працаваў у Арлоўскім гаркаме партыі. У 1920-я гады жыў у Ліпецку, працаваў памочнікам машыніста Ліпецкай электрастанцыі, быў сакратаром камсамольскай арганізацыі, загадчыкам агітпрапам Ліпецкага, а потым Елецкага павятовых камітэтаў камсамола.